Пайшоў з жыцця першы пасол Беларусі ў Літве Яўген Вайтовіч. Пра гэта паведаміла пасольства Беларусі на сваёй старонцы ў фэйсбуку

Фота са старонкі ў фэйсбуку пасольства Беларусі ў Літве

Фота са старонкі ў фэйсбуку пасольства Беларусі ў Літве

Яўген Канстанцінавіч нарадзіўся 29 студзеня 1937 годзе ў в. Ляшчыны, што ў Барысаўскім раёне. Кандыдат эканамічных навук (1964). У 1975-1983 гадах быў дырэктарам «Беларусьфільма», начальнікам галоўнага ўпраўлення кінафікацыі і кінапракату Дзяржкіно СССР (1983—1988). З ліпеня 1988 года — міністр культуры БССР.

22 лістапада 1993 года прызначаны паслом Беларусі ў Літве. Працаваў на гэтай пасадзе да кастрычніка 1998 года

«Адказны кіраўнік, сціплы і шчыры, спагадлівы і прынцыповы чалавек, Яўген Канстанцінавіч карыстаўся аўтарытэтам і заслужанай павагай не толькі ў Беларусі, але і ў замежных партнёраў. З асаблівай сімпатыяй да яго ставіліся і калегі і беларуская супольнасць у Літве», — падкрэслівае пасольства Беларусі.

«Глыбокія спачуванні родным і блізкім… Царства Нябеснае і Вечная Памяць Сыну Зямлі Беларускай…», — пракаментаваў гэтую сумную навіну дэпутат Валерый Варанецкі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0