Расійскі суд дазволіў выдаць Беларусі Андрэя Казімірава, фігуранта справы аб «масавых беспарадках» (арт. 293 КК), нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ). Рашэнне ўступіла ў сілу сёння, пішуць праваабаронцы.

Казіміраў падчас пратэстаў быў паранены гумовай куляй у нагу. Яго разам з сябрам затрымалі ў краме 13 жніўня. Па словах адваката, Казімірава білі ў машыне, пакуль везлі ў аддзел міліцыі, і ў аддзяленні, а праз два дні ўзялі пісьмовую заяву, што ён не мае ніякіх прэтэнзіяў да супрацоўнікаў міліцыі, і адпусцілі. У верасні Казіміраў пакінуў Беларусь, а 14 студзеня 2021 года яго затрымалі ў Расіі.

Андрэй — адзіны затрыманы ў Расіі беларус, якога расійскія праваабаронцы прызналі палітвязнем.

Раней ЕСПЧ забараніў выдаваць Беларусі байца Аляксея Кудзіна, аднак яго ўсе адно перадалі беларускім праваахоўнікам.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0