«Неабходна прадаставіць міжнародным арганізацыям неадкладны і бесперашкодны доступ да людзей, якія знаходзяцца там, для дастаўкі гуманітарнай дапамогі», — гаворыцца ў заяве.

Прычынай развязвання гібрыднай агрэсіі члены РБ ААН назвалі жаданне рэжыму Лукашэнкі адцягнуць увагу «ад яе ўласнага узмацнення парушэнняў правоў чалавека». Яны заклікаюць прыцягнуць Беларусь да адказнасці.

Краіны, якія падпісалі заяву, салідарныя з Польшчы і Літвой. Ад беларускага рэжыму сябры РБ ААН патрабуюць забяспечыць і спрыяць адэкватнай абароне і сыходу мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0