У Кірыла — аўтызм і трэцяя група інваліднасці. Прычым у той дзень ён пайшоў на працу без грошай, тэлефона і партфеля.

Сям'я жыве на Асаналіева, а Кірыл працаваў па адрасе Кальварыйская, 25.

Ён быў апрануты ў чорную шырокую куртку, шырокія штаны і старыя «маркаўскія» чаравікі. Апошні раз Кірыл трапіў на камеры ў раёне метро «Магілёўская» 30 лістапада ў 19:00. Пазней з'явілася інфармацыя, што яго бачылі ў Барысаве (там, дзе жыве яго дзед). Але там нікога не знайшлі.

Маці таксама аб'ехала Магілёў і Гомель. Але ўсё марна.

Калі вы яго бачылі — тэлефануйце ў пошукава-ратавальны атрад «Анёл» па тэлефонах: 7733, + 375 33 6666-033 або + 375 33 6666-856.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0