БелТА

БелТА

Кіраўніком Гомельскай вобласці стаў Іван Крупко, былы міністр сельскай гаспадаркі. 

Аляксей Багданаў стаў міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Уладзімір Калтовіч зняты з пасады.

Сяргей Шлычкоў прызначаны старшынёй дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Аляксей Багданаў наступным чынам пракаментаваў назначэнне. Раней ён быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. 

«Канчатковы спажывец тавараў — гэта просты чалавек. Лукашэнка сказаў пры прызначэнні важную рэч: важна забяспечыць інтарэсы простага чалавека. Каб у гэты няпросты час эканамічнай і палітычнай турбулентнасці ў свеце забяспечыць для простага беларуса шырокі асартымент айчыннай якаснай прадукцыі па адэкватнай цане», — сказаў ён.

***

Нагадаем, што 13 снежня Віцебскую вобласць узначаліў Аляксандр Субоцін, а Магілёўскую — Анатоль Ісачанка. Міністр адукацыі Ігар Карпенка стаў кіраўніком Цэнтрвыбаркама.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0