Фота: Мінабароны Расіі

Фота: Мінабароны Расіі

«Па меры заканчэння мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі войскі, як і заўсёды, зробяць маршы камбінаваным спосабам у пункты пастаяннай дыслакацыі», — сказаў прадстаўнік ведамства Ігар Канашэнкаў.

Варта зазначыць, што ў беларуска-расійскіх вучэннях бяруць удзел войскі з Усходняй ваеннай акругі.

Воінскія падраздзяленні ужо прыступілі да пагрузкі і сёння, 15 лютага, накіруюцца ў свае гарнізоны, удакладніў ён.

Напярэдадні кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу далажыў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што манеўры праходзяць практычна на ўсіх флатах і ва ўсіх ваенных акругах, назваўшы іх «маштабнымі».

У прыватнасці, вучэнні праводзяцца ў Баранцавым, Чорным, Балтыйскім морах, а таксама ў Заходняй, Усходняй, Цэнтральнай вайсковых акругах. Удзел у іх бярэ і Ціхаакіянскі флот.

Беспрэцэдэнтныя па колькасці задзейнічаных сіл вайсковыя вучэнні павінны скончыцца 20 лютага. Ці будуць выведзеныя расійскія войскі з тэрыторыі Беларусі — галоўнае пытанне бліжэйшых дзён, за якім сочыць увесь свет. 16 лютага, па даных СМІ, — дата меркаванага ўварвання саюзных войскаў на тэрыторыю Украіны. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі аб'явіў гэты дзень Днём народнага Адзінства. У апошнія дні Захад праводзіць несупынныя перамовы, каб пазбегнуць ваеннага супрацьстаяння. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0