Пра тое, што Узброеныя сілы Украіны пачалі абстрэльваць ускраіны Данецка, паведаміла прадстаўніцтва г. зв. Данецкай народнай рэспублікі.

Паводле яе словаў, сілавікі абстралялі пасёлак Яленаўка і сяло Сігнальнае на данецкім кірунку, пасёлкі Шахта імя Гагарына і Ізотава на горлаўскім кірунку і вёскі Пятроўскае і Наваласпу на марыупальскім кірунку. 

Узброеныя сілы Украіны (УСУ), у сваю чаргу, заявілі пра абстрэл станіцы Луганская. У паведамленні ўкраінскага боку сказана, што два мірныя жыхары былі параненыя, а снарады трапілі ў дзіцячы садок. Палова населенага пункта засталася без электрычнасці. Жыхароў эвакуявалі ў прытулак.

«ДНР» паведаміла, што адкрыла агонь па пазіцыях УСУ ў адказ на абстрэл раёнаў Данбаса.

Кіеў інфармацыю аб абстрэлах зняпраўдзіў. У прэс-службе аперацыі аб'яднаных сіл заявілі аб васьмі парушэннях рэжыму спынення агню з боку «ДНР» і «ЛНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0