Заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада.

Заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада.

«Таццяна Перабійнос і двое яе дзяцей былі забітыя мінамётным снарадам падчас эвакуацыі з горада Ірпень. Таццяна кіравала фінансамі ў ІТ-стартапе. Нас звязвала тое, што я ў гэтым стартапе інвестар. На жаль, яе сям'я не магла пакінуць Ірпень раней з-за хворай мамы.

Таццяну і яе дзяцей ужо не вярнуць, але яшчэ можна прадухіліць смерці іншых людзей. Як? Так, як вы можаце.

Хтосьці ахвяруе ў дабрачынныя арганізацыі. Я — у NovaUkraine.

Хтосьці дапамагае Узброеным сілам Украіны.

Хтосьці спрабуе дастукацца да жыхароў РФ.

Хтосьці ідзе на мітынг, не баючыся паліцэйскіх дубінак і сутак.

Хтосьці ўсталёўвае сябрам і блізкім VPN, каб тыя маглі дастаць свае галовы з пуцінскага «тэле-азадка».

Калі ласка, рабіце што-небудзь», — напісаў заснавальнік PandaDoc.

Эвакуацыя жыхароў Ірпеня ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0