Фота @Motolkohelp.

Фота @Motolkohelp.

Як паведамляе СК, у Хойніцкім раёне 49-гадовая жанчына перадавала адміністратарам антываеннага Telegram-канала інфармацыю аб відах і маршрутах перамяшчэння вайсковай тэхнікі.

Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта абвінавачванне ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці прадʼяўленае і 28-гадовай жыхарцы Мазыра. Маці малалетняй дзяўчынкі зняла і пераслала ў тэлеграм-канал відэа з перамяшчэннем верталётаў. Цяпер жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту прымененая і да вучня прафесійнага ліцэя. Непаўналетні ўраджэнец Мазыра скінуў у «экстрэмісцкі» інфармацыйны канал відэа з перамяшчэннем ваеннай тэхнікі. Ён знаходзіцца ў статусе абвінавачанага.

У Гомелі 31-гадовы творчы работнік адпраўляў антываенным каналам фатаграфіі і відэафайлы аб руху транспартных сродкаў вайсковага прызначэння.

У гэтым жа падазраецца і 37-гадовы гомельскі таксіст.

Днямі фігурантамі крымінальных спраў паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь сталі яшчэ два жыхары Гомеля ва ўзросце 44 і 30 гадоў.

Расія напала на Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэтае грубае парушэнне міжнароднага права было асуджанае Генеральнай асамблеяй ААН 140 галасамі супраць пяці, сярод гэтых пяці і Беларусь.

У выніку агрэсіі загінулі ўжо дзясяткі тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама мірных жыхароў. На акупаваных тэрыторыях адбываюцца сапраўдныя зверствы, іх маштаб стаў вядомы пасля разгрому расійскіх войскаў пад Кіевам.

Згодна з міжнародным правам, Беларусь лічыцца саўдзельніцай агрэсіі, бо прадаставіла сваю тэрыторыю для вядзення вайны.

Расійскія войскі прыбылі на тэрыторыю Беларусі ў студзені-лютым нібыта для правядзення вучэнняў, але, як выявілася, планаваўся захоп Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
37