Мапа з сайта Мінлясгаса

Мапа з сайта Мінлясгаса

Гэта магло б быць нічым не адметнай гісторыяй: звычайна забароны і абмежаванні ўводзяцца на фоне веснавых пажараў праз падпалы травы. Праўда, ёсць спецыфіка — ад гэтай з'явы пакутуюць не толькі асобныя раёны Гомельскай вобласці, а краіна ў цэлым. Таму, напрыклад, у аналагічныя дні 2020-га былі закрытыя 72 раёны краіны.

Карта станам на пачатак красавіка 2020-га

Карта станам на пачатак красавіка 2020-га

Год таму лясы не былі закрытыя ў ніводным раёне. Карты па месяцах можна паглядзець у сервісах захоўвання інтэрнэт-інфармацыі. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» выказваюць здагадку, што гэтым разам забарона на наведванне лясоў стала вынікам падрыву на міне, пастаўленай расійскімі вайскоўцамі, двух супрацоўнікаў гомельскага ўпраўлення КДБ. Яны выехалі на месца пасля таго, як ляснічы паведаміў аб знойдзеных боепрыпасах, якія пакінулі расіяне. 

Чытайце дэталі тут: Два афіцэры КДБ падарваліся на расійскай міне ў Гомельскай вобласці

Фота з канала «МатолькаДапамажы»

Фота з канала «МатолькаДапамажы»

Разам з гэтым у інтэрнэце з'яўляюцца сведчанні таго, што ўнутраныя органы заклікаюць насельніцтва паўднёвых рэгіёнаў здаваць зброю і боепрыпасы, калі такія раптам будуць знойдзены. 

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7