«Чаму ўкраінцы часам паспяхова ваююць? Таму што амерыканцы свае зонды засяродзілі над намі і ўсё бачаць. Яны (украінскія групоўкі) бадзяюцца па тылах і атакуюць з тылу расійскіх вайскоўцаў», — прыводзіць яго цытату з сустрэчы уладзівастоцкае агенцтва DEITA.

 Паводле Лукашэнкі, Расія і Беларусь ужо рыхтуюць «высокадакладны адказ»: Масква і Мінск гатовыя запусціць праекты па стварэнні сваіх высокадакладных зондаў групоўкай у шэсць спадарожнікаў.

«У нас гэтага дабра не хапае. Дзесьці мы прапусцілі гэты момант», — дадаў Лукашэнка.

Таксама ён распавёў пра вялікі патэнцыял Беларусі ў касмічнай галіне.

«Нам ад Савецкага Саюза засталася вялізная школа. Ад зямлі да космасу. І я паціху гэтыя школы падтрымліваў. І яны аказаліся запатрабаванымі», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама распавёў Кажамяку пра Беларусь, як зборачны цэх СССР.

«Тады ў Беларусі стварылі вельмі залішнюю вытворчасць. Калі б Беларусь была незалежнай, мы б ніколі гэтага не стваралі», — сказаў ён.

Цяпер жа Беларусь гатовая пераносіць гэтую тэхніку і тэхналогіі ў Прыморскі край.

«Невялікая Беларусь, але мы можам гэтыя кампетэнцыі пераносіць на гэтую зямлю», — растлумачыў ён.

Клас
2
Панылы сорам
129
Ха-ха
49
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
9