Па словах спікера Пентагона Джона Кірбі, у Пентагоне не бачылі ніякіх пацвярджэнняў таго, што Расія перамяшчае ўзбраенні да фінскай мяжы.

Раней брытанскія журналісты заўважылі ў сеціве відэа, якое дэманструе перамяшчэнне па трасе А-181 на Карэльскім перашыйку дзвюх адзінак тэхнікі, падобных на берагавую ракетную сістэму «Бастыён».

Відэа прыцягнула ўвагу ў кантэксце абмеркаванняў у Фінляндыі уступлення краіны ў НАТА і «папярэджанняў» РФ у сувязі з гэтым.

Па словах эксперта Петэры Каянмаа, у якога Yle ўзялі каментарый наконт відэа, знаходжанне «Бастыёнаў» у гэтым раёне не з'яўляецца чымсьці нечаканым, бо яны і раней базаваліся паблізу Балтыйскага мора.

Ён таксама выказаў здагадку, што відэа магло быць знятае наўмысна для запалохвання і ціску на грамадскую думку ў Фінляндыі — бо чалавек, які здымаў яго, стаіць менавіта насупраць дарожнага ўказальніка на Хельсінкі і набліжае кадр.

На яго думку, калі Фінляндыя вырашыць падаваць заяўку на членства у НАТА, у далейшым варта чакаць і кампанію дэзінфармацыі, і прамога запалохвання.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1