Беларусь разглядае пытанне бязвізавага ўезду для грамадзян сумежных краін. Пра гэта 13 красавіка паведаміў у сваім Telegram-канале Дзяржпагранкамітэт.

Увядзенне бязвізу для суседзяў разглядаецца для «ўмацавання добрасуседскіх адносін і развіцця ўязнога турызму».

«Адначасова Дзяржпагранкамітэтам прапрацоўваецца механізм, які дазваляе гэтай катэгорыі грамадзян наведваць памежную зону без пропуску. Пасля скасавання каранавірусных абмежаванняў на перасячэнне беларускай мяжы фіксуецца павелічэнне колькасці замежных грамадзян, якія прыбываюць з сумежных краін ЕС», — паведамілі ў ДПК.

Чытайце таксама:

Беларускія транспартнікі разлічваюць узбагаціцца на фоне еўрапейскіх санкцый супраць перавозчыкаў, і гэта магчыма

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2