Яўгена Афнагеля пераводзяць з калоніі на два гады на турэмны рэжым, паведамляюць праваабаронцы.

Раней камісія наваполацкай калоніі прапанавала перавесці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

Афнагель быў асуджаны ў маі 2021 года на сем гадоў па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы масавах беспарадкаў. Пакаранне ён адбывае ў наваполацкай калоніі №1.

На пачатку сакавіка палітвязня пасля штрафнога ізалятара, дзе ён прабыў 1,5 месяца, адразу перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Таксама яму зменшылі «атаварку» да 1 базавай велічыні ў месяц.

ВК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3