«Паводле нашай інфармацыі, самаабвешчаны «мэр» Марыупаля Івашчанка атрымаў загад правесці зачыстку часткі Цэнтральнага раёна горада ад завалаў і целаў загінулых для забеспячэння правядзення парада на 9 мая», — напісаў Андрушчанка.

Марыупаль за час баёў быў амаль цалкам зруйнаваны. Паводле ўкраінскіх уладаў, у горадзе загінулі каля 20-22 тысяч чалавек.

Паводле звестак украінскай выведкі, у Марыупалі зафіксаванае знаходжанне 13 мабільных крэматорыяў для зачысткі вуліц ад целаў загінулых грамадзянскіх жыхароў. Паводле ГУР, пасля шырокай міжнароднай агалоскі зверстваў у Бучы, расійскія войскі сталі выкарыстоўваць мабільныя крэматорыі. 

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
40