Магдалена Андэрсан. Фота AP
«Мэта прэм'ер-міністра Магдалены Андэрсан — уступленне Швецыі ў НАТА ў чэрвені гэтага года», — паведамляюць крыніцы SvD.
Паводле інфармацыі газеты, рашэнне ўступіць у НАТА прынятае.
Раней пра жаданне уступлення ў НАТА таксама заявіла Фінляндыя. Прэм'ер-міністр Сана Марын заявіла, што парламент краіны абмяркуе членства ў НАТА ўжо на наступным тыдні.
Сёння прэм'ер-міністры Швецыі і Фінляндыі сустракаюцца.
Раней крыніцы ў НАТА заяўлялі, што рашэнне аб прыёме дзвюх скандынаўскіх краін можа быць прынятае цягам некалькіх тыдняў пасля падачы імі заяўкі.
Далучэнне Фінляндыі і Швецыі да абароннага альянсу — адна са значных стратэгічных параз Расіі.
Масква пры падтрымцы Лукашэнкі разлічвала, што ёй удасцца захапіць Украіну «за тры-чатыры дні». У рэальнасці, расійскія войскі выявіліся слабейшымі, чым іх малявала прапаганда, а супраціўленне ўкраінцаў агрэсіі стала ўсенародным, што сарвала бліцкрыг.
5-мільённая Фінляндыя і 9-мільённая Швецыя маюць моцныя, добра ўзброеныя і самадастатковыя арміі, якія істотна ўзмоцняць паўночны фланг НАТА, што зробіць напад Расіі і рэжыму Лукашэнкі на Балтыю і Польшчу яшчэ менш імаверным.





