Пра гэта гаворыцца ў рашэнні суда Івацэвіцкага раёна, паведамляе Zerkalo.io.

На судзе прадстаўнік ВНУ заявіў, што малады чалавек здаў уступныя экзамены і прайшоў прафесійны адбор у Ваенную акадэмію. Яго залічылі ў ВНУ і «паставілі на ўсе віды забеспячэння па курсанцкай норме», пасля завяршэння навучання ён павінен быў адслужыць па кантракце ў войску.

Праз нейкі час курсанта адлічылі «ў сувязі з нежаданнем працягваць вучобу». ВНУ звярнулася ў суд з іскавым патрабаваннем пакрыць выдаткі за навучанне.

У суд былы курсант не з'явіўся, таму справу разгледзелі без яго. Па рашэнні суда ён павінен пакрыць суму, патрачаную на яго навучанне, 90 203 рублі. Акрамя таго былы курсант павінен выплаціць дзяржпошліну ў даход дзяржавы — 4510 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0