Мінздароўя: За суткі 899 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 899 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 252 чалавекі. Учора паведамлялася пра 307 выпадкаў.
Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 971 649 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 965 446.
За мінулыя суткі памерлі тры чалавекі (за ўвесь час 6 885), выканана 14 129 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ