Падставай для рашэння стала заява, падтрыманая дзясяткамі членаў Балонскага працэсу. Прычына — агрэсія супраць Украіны.

Балонскі працэс аб’ядноўвае сістэмы вышэйшай адукацыі асобных краін у адзіную прастору. Ён атрымаў назву ад горада Балонья, што на поўначы Італіі. Там у 1999 годзе яго распачалі прадстаўнікі 29 еўрапейскіх краін. Цяпер гэтых краін ужо 48. Каб увайсці ў Балонскі працэс, сістэмы адукацыі ўніфікуюцца ў адпаведнасці з некалькімі асноўнымі патрабаваннямі.

Па-­першае, гэта двухступенчатая сістэма адукацыі: бакалаўрыят і магістратура.

Па-­другое, гэта Еўрапейская сістэма пераводу і накаплення балаў (ECTS), якая дазваляе ВНУ з лёгкасцю ацаніць асвоены студэнтам аб’ём ведаў, а студэнту — перавесціся ў іншую ВНУ (нават у іншай краіне) без доўгай валакіты ці залічыць стажыроўку.

Па­-трэцяе, Балонскі працэс прадугледжвае выдачу супастаўных ступеняў, дадаткаў да дыпломаў, якія дакладна паведамляюць пра спецыялізацыю выпускніка. Гэта і ёсць тое самае «прызнанне дыпломаў»: адвучыўся ў Германіі — працуй па ўсёй Еўропе без дадатковай неабходнасці пацвярджаць сваю кваліфікацыю.

Балонскі працэс стварае ўмовы для мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, гэта сапраўдная транснацыянальная сістэма адукацыі.

Важна таксама, што Балонскі працэс грунтуецца на дэмакратычных каштоўнасцях і патрабуе ад універсітэтаў паважаць акадэмічныя свабоды (свабоду слова, свабоду перакананняў, свабоду навуковага пошуку). Патрабуецца і шырокі ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у кіраванні адукацыйнымі працэсамі.

Беларусь стала часткай Балонскага працэсу ў 2015 годзе. Гэта дало ёй пэўныя магчымасці (акадэмічныя абмены, прызнанне дыпломаў за мяжой), але і абавязальніцтвы па забеспячэнні ўсіх стандартаў. Але многія з іх у Беларусі не выконваліся зусім, а іншыя толькі фармальна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру