Майка ў краме «Фасон», што ў мінскім гандлёвым цэнтры «Квадра»
Вольга, уласніца крамы «Фасон», кажа, што маек ужо няма — усе прадаліся. Каштавалі яны па 35 рублёў. А прывезлі іх былі з Масквы, на знак падтрымкі расійскай арміі і спецаперацыі ва Украіне.
«Не хвалюйцеся, мы іх на першы план не вывесілі, выключна ад таго, што мы ўкраінскі народ таксама падтрымліваем, таму што ў нас і пастаянныя пакупнікі ёсць украінскія.
Таму мы неяк так вырашылі, што не вельмі гэта правільна, але асабіста мая думка — мы за Пуціна, мы падтрымліваем гэтую спецаперацыю. Хай гэтую майку носяць… Мы іх прывозілі ў падтрымку нашай, расійскай… не тое што там нашай, не нашай, але мы падтрымлівалі гэтую аперацыю з самага пачатку», — сказала Вольга.
Вытворца маек — расійскі брэнд «Боевая Россия» — мае ў асартыменце шмат прынтоў на розныя тэмы, у тым ліку з сімваламі СССР і Расійскай імперыі.
А вось такія майкі гэтага брэнда прадаюцца па 35 рублёў на папулярным і ў Беларусі расійскім маркетплэйсе OZON.RU.





