Вайсковец адмовіўся ўдзельнічаць у вайне, паколькі правёў сем месяцаў у камандзіроўцы ў Сірыі і разлічваў на рэабілітацыйны адпачынак. Але пасля вяртання ў Расію, кажа Грабянюк, вайскоўца вырашылі адправіць на «спецыяльную ваенную аперацыю» ва Украіне.

Пры звальненні з 136-й асобнай мотастралковай брыгады з дыслакацыяй у Дагестане ва ўлікова-паслужную карту вайскоўца паставілі штамп, на якім напісана: «Схільны да здрады, хлусні і падману; Адмовіўся ад удзелу ў спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі ЛНР, ДНР і Украіны».

Характэрна тое, што пастаўлены менавіта штамп, хоць звычайна такія пазнакі робяцца ў вайсковых білетах ад рукі. З таго, што такі штамп адмыслова вырабілі, можна меркаваць, што выпадак гэтага кантрактніка — далёка не адзінкавы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру