Абаронцы Марыупаля запісалі відэазварот з нагоды аперацыі па прарыве брыгады марпехаў з акружэння і яе злучэння з палком «Азоў»
Камандзір палка «Азоў» падпалкоўнік Дзяніс Пракапенка і камандзір 36-й брыгады марской пяхоты Украіны маёр Сяргей Валына запісалі відэазварот з нагоды аперацыі па прарыве 36-й брыгады з акружэння і яе злучэнні з палком «Азоў».
Дзве гэтыя часці ўжо амаль два месяцы трымаюць абарону ў акружаным Марыупалі. У звароце яны прызналі, што асобныя марпехі здаліся расіянам. Раней была інфармацыя пра вычарпанне ў марской пяхоты боепрыпасаў.
Звяртае ўвагу руская мова вайскоўцаў — разрыў шаблону расійскай прапаганды. А таксама выдатны псіхалагічны стан камандзіраў бяспрыкладнай абароны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ