Да таго ж, Еўракамісія вырашыла, што гэта будзе і парушэннем кантрактаў на пастаўкі, умовы якіх не прадугледжваюць змену валюты плацяжу.

Раней многія краіны ЕС заявілі, што не будуць мяняць валюту аплаты.

У Еўрасаюзе паведамілі, што выпрацуюць адзіную пазіцыю па гэтым пытанні на падставе высноваў Еўракамісіі.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў прадаваць расійскі прыродны газ так званым «недружалюбным краінам» толькі за рублі, паколькі замарозкай расійскіх актываў за мяжой, паводле яго, «калектыўны Захад перакрэсліў давер» да іх валют.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0