Сярод парушэнняў называецца несвоечасовае апавяшчэнне аб змене звестак пра выдавецтва, такіх, як месца знаходжання выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў.
«Медысонт» — адно з найстарэйшых беларускіх выдавецтваў. Яно працуе з 1998 года. У «Медысонце» выдадзеныя сотні кніг па беларускай гісторыі, культуры, мастацкай літаратуры, беларускія календары.





