Лідзію Новік затрымалі 3 студзеня гэтага года. Супраць яе завялі справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Лідзію ідэнтыфікавалі па фота з «Маршу за свабоду» ад 16 жніўня 2020 года.
Пасля затрымання з дзяўчынай запісалі «пакаяннае відэа», якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. На відэа Лідзія кажа, што выйшла на мітынг «проста паглядзець». Яе змясцілі пад варту ў СІЗА, дзе да суда ўтрымлівалі тры месяцы.
У выніку суддзя Заводскага раёна Мінска Алег Каляда асудзіў палітзняволеную да трох гадоў «хіміі». Яе вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.





