Мінздароўя: За суткі 799 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе што за мінулыя суткі зафіксавалі 799 выпадкаў кавіду, а выпісаныя 289 пацыентаў. Учора паведамлялася пра 899 выпадкаў.
З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 972 448 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 965 834.
За мінулыя суткі памерлі чатыры чалавекі (за ўвесь час 6889), выканалі 14 308 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ