Кіраўніца юрыдычнай парламенцкай камісіі Алеся Стаматэ патлумачыла неабходнасць забароны тым, што георгіеўская стужка, сімвалы Z і V выкарыстоўваюцца для прапаганды вайны ва Украіне.

Забаранілі георгіеўскую стужку таксама ў Латвіі, у Літве яе і знакі Z i V прапанавалі прыраўняць да знакаў камуністычнай і нацысцкай ідэалогіі.

У Эстоніі тым, хто мае на аўтамабілі пазнакі Z i V і стужку,  анулююць візы. Памежнікі ўжо анулявалі візы некалькіх чалавек.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0