Пракуратура Мінска паведамляе, што Уладзімір Мацкевіч 25 кастрычніка 2020 года (Марш народнага ўльтыматуму) браў «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў» (ч. 1 арт. 342).

Таксама філосафа абвінавачваюць, што са жніўня 2020 года па 4 жніўня 2021 года ён стварыў і кіраваў экстрэмісцкім фармаваннем. У прыватнасці, паводле пракуратуры: 

— вырабляў і размяшчаў у тэлеграм-каналах, на старонцы ў Фэйсбуку і платформе «Сход» матэрыялы, якія «ўтрымлівалі загадзя ілжывыя звесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным, міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, а таксама негатыўную ацэнку прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў»;

— арганізоўваў дзейнасць па планаванні, падрыхтоўцы і здзяйсненні дзеянняў экстрэмісцкага характару членамі фармавання і іншымі асобамі;

— мадэраваў названыя рэсурсы, кантраляваў іх інфармацыйнае напаўненне экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Таксама пракуратура паведамляе, што ён стварыў і 7 мая 2021 года размясціў на YouTube-канале відэазапіс з абразай на адрас Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. У лютым 2022 года ён некалькі дзён трымаў галадоўку, патрабуючы накіравання справы ў суд (тады гаворка вялася толькі пра артыкул 342) і змену меры ўтрымання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру