Джэйк Саліван. Фота: Reuters

«Наша мэта — не ў тым, каб вяртаць іх. Наша мэта — у тым, каб выкарыстоўваць іх лепш», — заявіў Саліван падчас выступлення ў Эканамічным клубе Вашынгтона.

Раней Кангрэс ЗША не змог прыняць закон, згодна з якім арыштаваныя актывы расійскага бізнэсу маглі б быць перададзеныя ўкраінскаму боку.

Саліван таксама адзначыў, што ЗША рыхтуюць новыя меры для барацьбы з ухіленнем Расіі ад санкцый, піша Reuters.

«На працягу найбліжэйшых дзён наша ўвага будзе засяроджаная на ўхіленні… Я думаю, што на працягу наступнага тыдня-двух мы будзем мець некаторыя паведамленні, якія вызначаць мэты, якія спрабуюць спрыяць гэтаму ўхіленню як унутры Расеі, так і за яе межамі», — сказаў ён.

Таксама Саліван сказаў, што любыя спробы Расіі сарваць пастаўкі зброі на карысць Украіны могуць абвастрыць супрацьстаянне з Захадам.

«Злучаныя Штаты не дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, таму, калі расіяне нанясуць удар па тэрыторыі НАТА, дзе збіраецца матэрыяльна-тэхнічная база, гэта будзе падставай для прымянення артыкула 5 і будзе поўнай зменай гульні», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру