«Сёння мы вымушаныя прымаць меры для абароны ўнутранага рынку і павысіць адпускны кошт прадукцыі на 60 капеек за 1 кг», — сказаў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў.
Па яго словах, гэта «прэвентыўная мера з улікам кан'юнктуры рынку, якая склалася».
Бо «на фоне двухразовага цэнавага разрыву з Расійскай Федэрацыяй эксперты прагназуюць магчымасць масавага вывазу цукру за межы Беларусі».
«Асноўная задача канцэрна — забяспечыць прадуктамі харчавання ў першую чаргу ўнутраны рынак.
Сёння мы адзначаем значны рост попыту на цукар: калі ў студзені—сакавіку 2021 года на душу насельніцтва прадавалася 1—1,5 пачка цукру ў месяц, то ў сакавіку гэтага года на аднаго чалавека з паліц крамы сыходзіла парадку ўжо 3 кг цукру.
І гэта мы бярэм у разлік не толькі дарослае насельніцтва, але і дзяцей самага ранняга ўзросту, — адзначыў Жыдкоў. — Зразумела, што адзін чалавек не можа спажываць цукар у такіх аб'ёмах».





