Лявон Шыманец нарадзіўся 8 мая 1937 года ў Стоўбцах, у сям’і Уладзіміра і Эвеліны Шыманцоў. Пасля Другой сусветнай вайны сям’я пераехала спачатку ў Данію, а затым у Францыю, піша Радыё Свабода.

Пра сям’ю Шыманцоў можна пачытаць у кнізе Івонкі Сурвілы «Дарога», якая выйшла двума выданнямі ў «Бібліятэцы Свабоды».

У Парыжы Лявон Шыманец скончыў тэхнічную школу, працаваў у галіне авіяпрамысловасці, мае шэраг вынаходніцтваў у галіне ваеннага авіябудавання.

Лявон Шыманец быў сябрам Рады БНР, шмат гадоў узначальваў згуртаванне беларусаў Францыі «Хаўрус». На сустрэчах з францускімі палітыкамі ў 1970-80 гады нязьменна звяртаў іх увагу на права беларускага народа мець уласную незалежную дзяржаву. Ён з натхненнем успрыняў абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, у 1991 годзе быў адным з заснавальнікаў таварыства «Беларусь—Францыя». У першай палове 90-х гадоў узначальваў офіс ЕС у Беларусі ў галіне энергазберажэння.

Сям’я,да якой належаў Лявон Шыманец, шмат спрычынілася да беларускага нацыянальнага адраджэньня.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
0