Вулічна-дарожная сетка

У склад другога транспартнага кальца прапануецца ўключыць часткі вул. Ванеева, Радыяльная і Сталетава. На ўчастку, дзе другое кальцо перасякаецца з першым транспартным, хочуць пабудаваць дарожную развязку ў двух узроўнях лінейнага тыпу.

Вуліцу Уральскую падоўжаць да Смаленскай. Перасячэнне апошняй і Захарава зробяць у выглядзе кальцавой плошчы. Вуліца Казлова захавае функцыю магістральнай вуліцы агульнагарадскога значэння. Не закрануць змены і праезную частку вуліцы Першамайскай. Вул. Чапаева пашыраць за кошт ліквідацыі аўтастаянкі. Трамвайную лінію захаваюць.

Дэталёвы план прадугледжвае добраўпарадкаванне і даданне новых праектаваных вуліц да Антонаўскай, Іванаўскай, Нагорнай, Слясарнай, Саламянай.

Падрабязная карта

Што знясуць

Праектам прапануецца знесці частку вытворчай забудовы агульнай плошчай 110,49 тыс. м2 — аўтобусны парк № 4, Мінскі маргарынавы завод, склады і іншыя будынкі. Будынкі Мінскага інструментальнага завода на вул Чапаева і «Мінскбуда» на вул. Антонаўскай пераробяць у шматфункцыянальныя грамадскія комплексы.

На месцы аб'ектаў, якія пойдуць пад знос, узвядуць жылыя дамы з памяшканнямі грамадскага прызначэння, установы адукацыі і не толькі.

Што пабудуюць

Падрабязная карта

Плануецца захаваць шматкватэрны жыллёвы фонд плошчай 70,7 тыс. м2 (1486 кватэр), а таксама жыллёвы фонд інтэрнатаў — 416 пакояў, а гэта 11,2 тыс. квадратаў.

Узвядзеннем шматпавярховікаў будзе займацца ЗАТ «Совавто Інвест». Праект прадугледжвае будаўніцтва жылля з агульнай плошчай кватэр 107, 8 тыс. м2.

Новыя будынкі з'явяцца:

на перасячэнні Казлова і Платонава — 28,0 тыс. м2 і 38,2 тыс. м2;

каля сквера імені Сімона Балівара — 31,6 тыс. м2;

Андрэеўскай — Захарава — 10,0 тыс.м2.

Цяпер на тэрыторыі, якую прапануецца перабудаваць, размяшчаецца 81,9 тыс. м2 жылля і пражывае 4 тыс. чалавек. Да 2025 года плануюць пабудаваць яшчэ 107,8 тыс. м2, што паспрыяе павелічэнню колькасці насельніцтва ў два разы. Яго шчыльнасць узрасце з 243 да 296 чалавек на гектар, а кватэр стане 3 144 замест 1486.

Таксама прадугледжваецца ўзвядзенне дамоў па індывідуальных праектах, але з улікам агульнай канцэпцыі аб'ёмна-прасторавай арганізацыі тэрыторыі, гістарычнай забудовы на вул. Першамайскай і Чапаева.

Больш падрабязна азнаёміцца з прапанаванымі зменамі можна тут.

Заўвагі і прапановы па праекце прымаюцца арганізатарам у пісьмовым выглядзе на адрас: 220088, г. Мінск, вул. Захарава, 53, каб. 315. Можна даслаць ліст на адрас электроннай пошты [email protected] з пазнакай «грамадскае абмеркаванне».

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16