Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб зрабіць запечаныя кумпяк і лапатку, вам спатрэбіцца:

  • свіная лапатка ці кумпяк вагой 2—2,5 кг (аддзяліце мяса ад косткі, скруціце яго ў рулет і зрабіце на скуры надрэзы)
  • сталовая лыжка аліўкавага алею
  • сок паловы лімона
  • 2 цыбуліны, нарэзаныя на кольцы
  • соль
  • 4 растоўчаныя галоўкі часныку
  • дробна парэзаны перац чылі
  • сталовая лыжка насення фенхелю (трэба крыху растаўчы)
  • 4 бутоны сушанай гваздзікі (трэба іх здрабніць)
  • палова чайнай лыжкі меленага чорнага перцу
  • чайная лыжка папрыкі
  • чайная лыжка цынамону
  • чайная лыжка сушанага чабору (або сталовая лыжка дробна парубленага свежага чабору)
  • чайная лыжка сушанага арэгана (або сталовая лыжка дробна парубленага свежага арэгана)
  • 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • сталовая лыжка чырвонага віна
  • калі пажадаеце зрабіць для мяса падліўку, падрыхтуйце сталовую лыжку мукі і 100 мілілітраў белага віна
  1. Разагрэйце духоўку да 230 градусаў. Змяшайце часнык, перац чылі, фенхель, гваздзіку, чорны перац, папрыку, цынамон, чабор і арэгана, дадайце дробку солі. Перамяшайце.
  2. Нанясіце сумесь на свініну, трэба добра ўцерці яе ў надрэзы, каб сумесь трапіла максімальна глыбока ў мяса, але пры гэтым не рабіце глыбокіх надрэзаў у ім. Прыбярыце са скуры рэшткі сумесі, добра змажце мяса аліўкавым алеем, апырскайце лімонным сокам і пасыпце яго соллю.
  3. Раскладзіце цыбулю па нізе формы для запякання і пакладзіце мяса паверх яе. Дадайце 250 мілілітраў вады. Запякайце мяса ў духоўцы 30 хвілін — пасля гэтага часу скура пачне набываць карычневы колер і зробіцца трохі хрумсткай. Пасля гэтага знізьце тэмпературу ў духоўцы да 180 градусаў і запякайце мяса далей — яшчэ 25 хвілін на кожныя 500 грамаў мяса.
  4. Дастаньце мяса з духоўкі, няшчыльна накрыйце фольгай і пакіньце пры хатняй тэмпературы як мінімум на 15 хвілін. Працадзіце тое, што засталося ў форме для запякання, і, калі жадаеце, падавайце цыбулю разам з мясам. Пачакайце некалькі хвілін і прыбярыце з вадкасці, што заставалася ў форме, тлушч — яго будзе даволі шмат.
  5. Калі вы жадаеце падаваць мяса з падліўкай, высыпце на дно формы для запякання сталовую лыжку мукі, пастаўце форму на сярэдні агонь і перамешвайце ўсё, што застаецца ў форме, пакуль вы не адскрабяце рэшткі стравы, што маглі прыляпіцца да формы. Дадайце віно і перамешвайце, пакуль у вас не атрымаецца аднародная сумесь. Дадайце вадкасць з пункта 4 і, калі неабходна, яшчэ трохі вады.
  6. Але можна і не рабіць падліўку — у такім выпадку проста падайце мяса з духмянай вадкасцю, што ўтварылася ў форме падчас запякання.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

Да велікоднага стала. Робім пасху: 4 рэцэпты, якія абавязкова атрымаюцца

Да велікоднага стала. Нямецкі пасхальны хлеб остэрброт — цікавая альтэрнатыва звыклым пірагам

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1