Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Ежа

Фота: BBC Food

16.04.2022 / 10:47
Бел / Łac / Рус

Рэцэпт на святы. Запечаны кумпяк ці лапатка — сапраўднае ўпрыгожванне стала

У перыяд святаў, калі за сталом збіраецца ўся сям’я, хочацца паставіць у яго цэнтр эфектную і смачную гарачую страву, але ж пры гэтым мала хто жадае траціць шмат часу на гатоўку. Рашэнне — вось гэты рэцэпт са свініны. Падавайце яе з бульбай і смачнымі сокамі, у якіх запякалася мяса.

Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб зрабіць запечаныя кумпяк і лапатку, вам спатрэбіцца:

  • свіная лапатка ці кумпяк вагой 2—2,5 кг (аддзяліце мяса ад косткі, скруціце яго ў рулет і зрабіце на скуры надрэзы)
  • сталовая лыжка аліўкавага алею
  • сок паловы лімона
  • 2 цыбуліны, нарэзаныя на кольцы
  • соль
  • 4 растоўчаныя галоўкі часныку
  • дробна парэзаны перац чылі
  • сталовая лыжка насення фенхелю (трэба крыху растаўчы)
  • 4 бутоны сушанай гваздзікі (трэба іх здрабніць)
  • палова чайнай лыжкі меленага чорнага перцу
  • чайная лыжка папрыкі
  • чайная лыжка цынамону
  • чайная лыжка сушанага чабору (або сталовая лыжка дробна парубленага свежага чабору)
  • чайная лыжка сушанага арэгана (або сталовая лыжка дробна парубленага свежага арэгана)
  • 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • сталовая лыжка чырвонага віна
  • калі пажадаеце зрабіць для мяса падліўку, падрыхтуйце сталовую лыжку мукі і 100 мілілітраў белага віна
  1. Разагрэйце духоўку да 230 градусаў. Змяшайце часнык, перац чылі, фенхель, гваздзіку, чорны перац, папрыку, цынамон, чабор і арэгана, дадайце дробку солі. Перамяшайце.
  2. Нанясіце сумесь на свініну, трэба добра ўцерці яе ў надрэзы, каб сумесь трапіла максімальна глыбока ў мяса, але пры гэтым не рабіце глыбокіх надрэзаў у ім. Прыбярыце са скуры рэшткі сумесі, добра змажце мяса аліўкавым алеем, апырскайце лімонным сокам і пасыпце яго соллю.
  3. Раскладзіце цыбулю па нізе формы для запякання і пакладзіце мяса паверх яе. Дадайце 250 мілілітраў вады. Запякайце мяса ў духоўцы 30 хвілін — пасля гэтага часу скура пачне набываць карычневы колер і зробіцца трохі хрумсткай. Пасля гэтага знізьце тэмпературу ў духоўцы да 180 градусаў і запякайце мяса далей — яшчэ 25 хвілін на кожныя 500 грамаў мяса.
  4. Дастаньце мяса з духоўкі, няшчыльна накрыйце фольгай і пакіньце пры хатняй тэмпературы як мінімум на 15 хвілін. Працадзіце тое, што засталося ў форме для запякання, і, калі жадаеце, падавайце цыбулю разам з мясам. Пачакайце некалькі хвілін і прыбярыце з вадкасці, што заставалася ў форме, тлушч — яго будзе даволі шмат.
  5. Калі вы жадаеце падаваць мяса з падліўкай, высыпце на дно формы для запякання сталовую лыжку мукі, пастаўце форму на сярэдні агонь і перамешвайце ўсё, што застаецца ў форме, пакуль вы не адскрабяце рэшткі стравы, што маглі прыляпіцца да формы. Дадайце віно і перамешвайце, пакуль у вас не атрымаецца аднародная сумесь. Дадайце вадкасць з пункта 4 і, калі неабходна, яшчэ трохі вады.
  6. Але можна і не рабіць падліўку — у такім выпадку проста падайце мяса з духмянай вадкасцю, што ўтварылася ў форме падчас запякання.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

Да велікоднага стала. Робім пасху: 4 рэцэпты, якія абавязкова атрымаюцца

Да велікоднага стала. Нямецкі пасхальны хлеб остэрброт — цікавая альтэрнатыва звыклым пірагам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Колькі можна захоўваць замарожаныя прадукты і ці можна замарожваць іх паўторна 2
Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты 2
Сезон граната пачаўся. Вось некалькі рэцэптаў з гранатам, пра якія вы не падумалі б
Ці трэба мыць рыс? Так, але не таму, чаму вы думаеце
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Дзеці цёмных сялян, якія ўчора хадзілі за плугам, не проста абвесцілі сябе літаратарамі, а ўзяліся за выкананне вялікай місіі»
Ціханоўская прапанавала дапамагаць уладам Латвіі ў верыфікацыі беларусаў, якія ўязджаюць у краіну
Бабка, верашчака і наліўкі: «Новая Беларусь» робіць свой гастрафэст у трох краінах
Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока»
Індыец хацеў перасячы мяжу Беларусі з падробленым брытанскім пашпартам
У Чавускім раёне ўратавалі аленя, які патанаў на возеры
Леброн Джэймс пабіў рэкорд па колькасці згуляных хвілін у гісторыі НБА
Усяго патроху
У яе тысячы падпісчыкаў, на спатканні яе запрашаюць селебрыці, яна добра зарабляе і мае моцны характар. Але гэта дзяўчына — штучны інтэлект
Былы работнік спіртзавода з-пад Ельска, брат якога ваяваў за Расію і памёр, паехаў у «ДНР» з гуманітаркай 4
«Праблема можа прыйсці адкуль не чакалі». Мінчукі пра тое, як выбіралі кватэры і пра што потым пашкадавалі 3
У Вязынцы высякаюць старыя дрэвы. Знішчылі ліпы, пасаджаныя ўдавой Янкі Купалы 4
Фота / Відэа
Лукашэнка зноў трымцеў 19
«Дзеці стаялі і плакалі». Чарга па салдацкую кашу ў Гомелі расцягнулася на сотні метраў, не ўсім хапіла 42
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі 9
З якой дзяўчынай хлопцы больш ахвотна пазнаёмяцца? Псіхалагіня з Мінска правяла эксперымент на мільёны праглядаў 4
Хто рызыкуе трапіць у «пенсійную пастку» і чаму ў доктара гістарычных навук пенсія 220 рублёў? 11
Crowne Plaza Minsk закрыўся. Што адбылося і які сігнал атрымаў гатэльны бізнэс 1
«Не будзем мы ніколі жыць, як у Еўропе». Жыхар Барысава паказаў, што за паўгода зрабілі мясцовыя з новым ліфтам 23
Самае лайканае
«Улады так спадзяваліся на «перазагрузку» з Варшавай пасля выбараў, але выглядае, што дарэмна» 3
Штурмавік Палка Каліноўскага пра расійскіх салдат: Сядзеў з паўтарашкай піва каля падʼезда, а цяпер з такімі ж прыдуркамі едзе «мачыць укропаў» 16
«Дапамажыце нам вырваць Беларусь з кіпцюроў Расіі» — Ціханоўская ў Нямеччыне 33
У французскай пральні самабслугоўвання знайшлі беларускую мову 3
Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў 9
Найбольш рэакцый
«Мы паспадзяваліся, што чарговы раз пранясе. Не пранесла». Яшчэ ў 2022 годзе яны спакойна праязджалі мяжу. Цяпер паездка стала драмай 21
«Хопіць гуляць у дэмакратыю». Тэлеканал АНТ выказаўся пра «мяккі электарат» 21
Беларуская спартоўка запісала крык душы: Я стамілася выходзіць на пустыя стадыёны 26
Першыя роды ў 15 гадоў, другія ў 17 і трэція ў 19. Маладая мама з-пад Гомеля стала аб'ектам захаплення адных, жоўці другіх 32
«Я не магу зрабіць так, каб праз Беларусь не заходзілі». Што Лукашэнка сказаў па тэлефоне Зяленскаму ў пачатку вайны 56
Гарачыя тэмы
Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі 11
З якой дзяўчынай хлопцы больш ахвотна пазнаёмяцца? Псіхалагіня з Мінска правяла эксперымент на мільёны праглядаў 5
Хто рызыкуе трапіць у «пенсійную пастку» і чаму ў доктара гістарычных навук пенсія 220 рублёў? 14
«Не будзем мы ніколі жыць, як у Еўропе». Жыхар Барысава паказаў, што за паўгода зрабілі мясцовыя з новым ліфтам 23
«Нас на*балі і вас на*буць». Жонкі мабілізаваных РФ апублікавалі жорсткую петыцыю. Але ёсць нюанс 7
«Мы паспадзяваліся, што чарговы раз пранясе. Не пранесла». Яшчэ ў 2022 годзе яны спакойна праязджалі мяжу. Цяпер паездка стала драмай 21
Першыя роды ў 15 гадоў, другія ў 17 і трэція ў 19. Маладая мама з-пад Гомеля стала аб'ектам захаплення адных, жоўці другіх 32
«Я не магу зрабіць так, каб праз Беларусь не заходзілі». Што Лукашэнка сказаў па тэлефоне Зяленскаму ў пачатку вайны 56
Доктар гістарычных навук расказаў, якую пенсію яму налічылі 32
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх