Зяленскі і Байдэн у Белым доме 1 верасня 2021 года. Фота: Ivan Vucci/AP

Падчас апошняй тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Украіны і ЗША, Зяленскі афіцыйна выказаў просьбу, каб улады ЗША заканадаўча прызналі Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму, што аўтаматычна ўзмоцніць санкцыйны і эканамічны ціск на Крэмль.

Байдэн нічога не гарантаваў і не абяцаў звярнуцца да такога кроку, але запэўніў, што ён і так разглядае розныя шляхі ўзмацнення ціску на Расію.

Такі крок, па словах былога чыноўніка Дзярждэпа Джэйсана Блазакіса, можна метафарычна апісаць як «ядзерную зброю ў эканоміцы».

З'яўленне Расіі ў спісе дзяржаў — спонсараў тэрарызму азначала б увядзенне санкцый супраць любой краіны, якая будзе працягваць весці нармальнае эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй, замарожванне ўсіх актываў Расіі на тэрыторыі ЗША, разам з усёй нерухомасцю, а таксама забарону на экспарт любых тавараў падвойнага прызначэння.

Але ўключэнне ў гэты спіс — зусім выключная мера. Аўтары артыкула адзначаюць, што амерыканскія ўлады не ўносілі туды, напрыклад, СССР нават у часы Халоднай вайны.

Зараз у згаданы спіс уключаныя чатыры краіны: Куба, Паўночная Карэя, Іран і Сірыя. Па словах экспертаў, з якімі пагутарылі журналісты WP, краіны выключаюцца з гэтага спісу толькі пасля сур'ёзных зменаў у палітыцы ЗША ці змене ў дзяржаве са спісу палітычнага рэжыму, як гэта было ў выпадку Ірака ў 2004 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру