У гэты рэестр разам са згаданымі таксама ўнесеныя журналіст Карэн Шаінян, кіраўнік псіхалагічнай службы расійскай ЛГБТ-сеткі Марыя Сабунаева, феміністка і ЛГБТ-актывістка Рэгіна Дзугкоева, журналісты Аляксей Сямёнаў і Кірыл Круглікаў.

У рэестры цяпер 142 юрыдычных асобы і грамадзяніна Расіі, прызнаныя СМІ-«іншаземнымі агентамі».

Уключэнне ў рэестр накладае на чалавека шэраг патрабаванняў, у тым ліку аб фінансавай справаздачнасці, а таксама абавязак маркіраваць усе свае запісы ў сацсетках спецыяльным дысклеймерам. За парушэнне пагражае адміністрацыйная, а затым і крымінальная адказнасць.

Пра прычыны ўнясення гэтых асобаў у спіс расійскі Мінюст, як звычайна, не паведаміў.

Але многія з іх у апошні час тым ці іншым спосабам выступалі супраць расійскага ўварвання ва Украіну. Юрый Дудзь днямі апублікаваў дакументальны фільм «Чалавек падчас вайны» — пра тое, як расіяне ў Будапешце дапамагаюць украінскім уцекачам.

Кацярына Шульман на гэтым тыдні паведаміла, што з'ехала ў Берлін, атрымаўшы стыпендыю ад аднаго з германскіх фондаў. Пра ад'езд за мяжу паведаміў і Сяргей Ёлкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2