Да гэтага Украіна афіцыйна паведамляла пра колькасць загінулых больш за месяц таму, 12 сакавіка — 1,3 тысячы чалавек.

Страты сярод расіян па афіцыйных украінскіх дадзеных нашмат большыя — 19—20 тысяч.

Цяжэй за ўсё, па словах Зяленскага, падлічыць колькасць цывільных ахвяр:

«Вельмі складана казаць пра цывільных, бо поўдзень нашай краіны, дзе гарады і вёскі нашай краіны заблакаваныя — Херсон, Бярдзянск, далей на ўсходзе Марыупаль, і раён на ўсход, дзе размяшчаецца Валнаваха — мы проста не ведаем, наколькі шмат людзей памерла ў той зоне, якая заблакаваная», — заявіў у інтэрв'ю Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
1