Студыя Blue Sky Studios была заснаваная ў 1987 годзе. У 1997 яе перакупіла 20th Century Fox, а ў снежні 2017 года — The Walt Disney Company. Аднак супрацоўніцтва ў аўтараў мультфільмаў «Эра дыназаўраў», «Рыа» і «Хортан» з бацькамі Мікі Маўса не склаліся. У лютым 2022 года The Walt Disney Company абвясціла, аб скасаванні студыі, а 10 красавіка кампанію закрылі.

Напрыканцы мастакі студыі знялі ролік, у якім талісману студыі, саблязубай вавёрцы Скрат з «Ледніковага перыяду», дазволілі ўсё ж такі з'есці жолуд, за якім яна палявала 20 гадоў.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
0