Асноўныя тэзісы дакумента:

  • РУП «Белмедпрэпараты» чакаюць страты ў памеры 4,5 млн рублёў (з-за розніцы ў курсавых ваганнях рубля).
  • Неспрыяльная знешнепалітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя стварае крытычныя рызыкі для функцыянавання фармацэўтычнай прамысловасці РБ.
  • Прагназуецца ўскладненне паставак сыравіны, матэрыялаў і абсталявання з краін Еўрасаюза. Маецца рызыка адмовы ў пастаўках.
  • Актывізаваны пошук па імпартазамяшчэнні прадукцыі, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці лекаў: «Беллеспаперапрам» (кардонная ўпакоўка), «Белдзяржхарчпрам» (хларыд натрыю), «Беларуская шкляная кампанія» (бутэлькі, ампулы, флаконы), ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» (бязводныя глюкоза, крухмал бульбяны) і г. д.
  • Працягвае фіксавацца значны рост цэнаў на сыравіну і матэрыялы як імпартнай, так і беларускай вытворчасці. Рост выдаткаў на вытворчасць лекавых сродкаў у студзені—сакавіку 2022 года ацэньваецца ў 8,5%.
  • Асноўны рынак для экспарту — Расія (75% усяго экспарту). Калі ў аб'ёмах паставак нічога не зменіцца, Беларусь усё роўна панясе істотныя страты з-за курсу валют.
  • Бягучая сітуацыя пацягне за сабой касавы разрыў ўжо ў траўні—чэрвені 2022 года (касавы разрыў — сітуацыя, калі прыходзіць час чарговага абавязковага плацяжу, а грошай на яго не хапае).
  • Шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў і вытворцаў сыравіны для вытворчасці лекавых прэпаратаў (замест ЕС і Украіны) будуць у Кітаі.
Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
2