Нурлан Сабураў

Нурлан Сабураў

У Чыкага канцэрт Сабурава перанеслі з 16 красавіка на нявызначаны тэрмін пасля звароту прадстаўнікоў украінскай дыяспары, паведамілі ў прэс-службе канцэртнай пляцоўкі North Shore Center. У прыватнасці, адмены канцэрта патрабаваў Генеральны консул Украіны ў Чыкага Сяргей Калядаў.

Падставай для звароту стала рэакцыя коміка на ўкраінскую мастачку Юлію Касіўчук, якая на адным з яго канцэртаў выбегла на сцэну ў сукенцы, запэцканай чырвонай фарбай.

«Прабачце, гэта месячныя? Што адбываецца? Дарма я, вядома, жанчыну паклікаў», — пажартаваў Сабураў, калі Касіўчук выводзіла ахова.

Сабураў сутыкнуўся з крытыкай праз тое, што не стаў публічна выказвацца супраць вайны ва Украіне, развязанай прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Маўчанне захоўваюць і калегі Сабурава ў шоў «Што было далей».

У інтэрнэце такое паводзіны артыстаў патлумачылі тым, што аўтарам праекта з'яўляецца Вячаслаў Дусмухаметаў, крэатыўны прадзюсар ТНТ. Гэты тэлеканал належыць дзяржаўнаму холдынгу «Газпром-Медыя».

Нягледзячы на крытыку, Сабураў не адмовіўся ад запланаванага на красавік тура па ЗША з канцэртам «Прынцыпы». Першы выступ адбыўся 8 красавіка ў Лос-Анджэлесе, дзе некалькі гледачоў адразу перапынілі Сабурава і спыталіся, чаму ён не выказваецца публічна пра тое, што адбываецца ва Украіне.

Спачатку артыст спрабаваў аджартоўвацца, але потым растлумачыў: «У мяне ёсць сям'я, вы павінны разумець. У мяне ёсць таксама свае страхі. Вы каго з мяне робіце?»

Каля канцэртных пляцовак, на якіх выступаў Сабураў, збіраліся людзі з украінскімі сцягамі, якія крычалі «Ганьба!»

Клас
4
Панылы сорам
42
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
44