Наваполацкую актывістку Вольгу Брыцікаву затрымалі яшчэ 27 лютага падчас галасавання на рэферэндуме на выбарчым участку. Спачатку яе абвінавацілі ў фатаграфаванні бюлетэня, за што суд пакараў яе 15-сутачным арыштам.

Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за тое, што яна да сваёй курткі прычапіла надпісы: «Не вайне», «Нет войне», «No war».

Трэці раз Вольгу судзілі за паперы з тымі ж надпісамі, толькі ўжо на вокнах кватэры. На судзе яна патлумачыла, што на другім боку аркушаў яна напісала для сябе словы малітвы. Акрамя гэтага, яна заявіла, што надпісамі на лістах яна выказала сваю думку з нагоды сітуацыі, што склалася ва Украіне, а свабода выказвання ёй гарантаваная Канстытуцыяй. Вынік — чарговыя 15 сутак.

13 красавіка Вольга мусіла выйсці на волю, але міліцыянты сказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. Пазней стала вядома, што яе зноў арыштавалі на 15 сутак. Па папярэдняй інфармацыі, на гэты раз яе асудзілі за пост «Нет войне» у Instagram.

За кратамі ў часовым ізалятары горада Вушачы Брыцікаву будуць утрымліваць, такім чынам, як мінімум 60 сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру