Фота: Reuters

Як піша Financial Times, Гітанас Наўседа заявіў:

«Далучэнне Швецыі і Фінляндыі да НАТА палепшыць сітуацыю з бяспекай у Балтыйскім рэгіёне. Мы зможам лепш кантраляваць Балтыйскі рэгіён з ваеннага пункту гледжання. Але гэта таксама ўмацуе НАТА як арганізацыю».

Акрамя таго, прэзідэнт Літвы таксама адрэагаваў на пагрозы Расіі, калі што, разгарнуць ядзерную зброю на тэрыторыі Балтыі і павялічыць ваенную прысутнасць у рэгіёне ў адказ на далучэнне да НАТА Швецыі і Фінляндыі.

Па словах Наўседы, Расія і так даўно захоўвае такое ўзбраенне ў Калінінградскай вобласці. Таму скандынаўскія краіны толькі адкажуць на гэтыя дзеянні «суседа».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру