Фота Яўгена Разумнага

Паводле гэтага артыкула прадугледжана пакаранне для фізічных асобаў — штраф да 2 тысяч рублёў або адміністрацыйны арышт да 15 дзён. Для юрыдычных асобаў — штраф да 50 тысяч рублёў, пры паўторным парушэнні ім пагражае прыпыненне дзейнасці на тэрмін да 90 сутак.

Дапаўненні ўнесеныя ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Ён уводзіць адказнасць за парушэнне фэдэральнага закона, які забараняе адмаўляць «вырашальную ролю» СССР «у разгроме нацысцкай Германіі», які Пуцін падпісаў 1 ліпеня 2021 года. Гаворка ў законе ідзе пра публічныя выступленні, творы, паведамленні ў СМІ і інтэрнэце, якія дэманструюцца публічна.

Гісторык і палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман дасціпна пракаментаваў гэты закон у сваім тэлеграм-канале:

«Уладзімір Пуцін ідзе не ў нагу з часам: сёння ён падпісаў закон аб штрафах за атаясамленне СССР і нацысцкай Германіі. Куды больш актуальным у святле сённяшніх рэалій з'яўляецца, аднак, закон аб забароне на атаясамленне (параўнанне) РФ і нацысцкай Германіі. Такі закон расіянам яшчэ трэба падрыхтаваць і прыняць».

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8