«Завод ператварыўся ў маўклівыя руіны са зламанай сталі і ўзарванага бетону, без прыкмет прысутнасці абаронцаў. Звонку на бліжэйшых вуліцах раскідана не менш за паўтузіна целаў мірных жыхароў, у тым ліку жанчына ў ружовай куртцы і белых туфлях», — сведчаць журналісты.

«Руская служба BBC» апублікавала відэа, знятае журналістамі Reuters каля камбіната імя Ільіча.

Відэазапіс быў зроблены 15 красавіка. У гэты дзень на ранішнім брыфінгу Мінабароны РФ абвясціла, што металургічны камбінат імя Ільіча ў Марыупалі «цалкам вызвалены ад украінскіх нацыяналістаў».

Марыупаль — адна з найважнейшых кропак гэтай вайны. Горад знаходзіцца ў аблозе і частковай акупацыі, але не здаецца. 

The Times: Пуцін паспрабуе сцягнуць на Данбас сілы, у пяць разоў большыя за ўкраінскія

Мінабароны Расіі: больш за тысячу марскіх пехацінцаў з Марыупаля здаліся ў палон. Арастовіч: Частка прарвалася і далучылася да «Азова»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру