Пасяджэнне прайшло 16 красавіка па відэасувязі. Суд заявіў, што Медзвядчук, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе і іншых злачынствах, павінен быў знаходзіцца пад хатнім арыштам, але 26 лютага пакінуў сваё месца жыхарства.

14 красавіка Лычакоўскі райсуд Львова арыштаваў 154 абʼекта рухомай і нерухомай маёмасці Медзвядчука і яго жонкі.

Малодшая дачка Медзведчука Дарʼя стала хросніцай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў 2004 годзе, паведамляе «Настоящее время».

Зяленскі прапаноўваў Крамлю абмяняць Медзведчука на ўкраінскіх палонных, але станоўчага адказу пакуль не было. 

26 аўтамабіляў, 32 кватэры, 23 дамы: ва Украіне арыштавалі маёмасць Мядзведчука і яго жонкі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1