Зяленскі распавёў, што для дапамогі ўкраінскім вайскоўцам у Марыупалі вядуцца перамовы «на розных узроўнях». Ён таксама запэўніў, што ўкраінскія ўлады «на сувязі з хлопцамі, якія на заблакаваным заводзе».

«Сітуацыя вельмі складаная. Заблакаваны нашы ваенныя, заблакаваны параненыя.

Там гуманітарны крызіс, няма ежы, няма вады, няма медыкаментаў. Тым не менш хлопцы абараняюцца. І адной падзякі мала, таму працягваюцца перагаворныя працэсы.

Даверу да перагаворшчыкаў па Марыупалю, калі шчыра, няма. Мы дамаўляліся, што будуць гуманітарныя калідоры. Хацелі забраць параненых, нашых жанчын і дзяцей, але Расея адмовілася», — сказаў Зяленскі.

Іншай праблемай Марыупаля Зяленскі назваў знікненне людзей у горадзе: «Шмат людзей зніклі, мы не ведаем, колькі людзей зніклі».

«Што можа выратаваць Марыупаль? Гэта магутнае ўзбраенне, якое трэба даць як мага хутчэй. Другое — гэта пытанне перамоваў. Рэжым спынення агню вельмі неабходны, каб забраць параненых. Але гэта залежыць ад жадання Расіі. Яны прапануюць нашым людзям здацца.

Яны ставяцца па-рознаму да нашых вайскоўцаў там. І вы гэта цудоўна ведаеце. І ёсць вайскоўцы, якіх яны ненавідзяць і наўрад ці захаваюць ім жыццё. Так, можа быць Ілавайск», — сказаў ён. То-бок Зяленскі не выключыў паўтарэнне трагедыі 2014 года, вядомай як «ілавайскі кацёл».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру