Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас звароту да ўкраінскага народа. Фота: УНІАН

Пра гэта ў вечаровым звароце 16 красавіка паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Цяпер гістарычны момант. Момант, калі мы можам раз і назаўжды вырашыць мноства застарэлых праблем усяго асяроддзя нашага жыцця. Калі можам зрабіць якаснае гарадское планаванне там, дзе яго не было. Можам улічыць рэальныя транспартныя патокі. Гарантаваць энергазберажэнне, экалагічнасць матэрыялаў, інклюзіўнасць», — сказаў ён.

З улікам вайны праграма забеспячэння жыллём, якая пачалася яшчэ з 2021 года, будзе сумешчаная з праграмай энергамадэрнізацыі жылля і працягнецца ў некалькі этапаў. На першым этапе часовым жыллём павінны забяспечыць усіх перасяленцаў, чые будынкі былі разбураныя.

«На другім этапе адновім тое, што акупанты спрабавалі знішчыць. Усе гарады, якія пацярпелі. А на трэцім этапе забяспечым жыллём усіх тых, хто абараняў або абараняе цяпер дзяржаву, хто працаваў або працуе ў інтарэсах грамадства, а ўласнага жылля не мае», — дадаў Зяленскі.

Па словах Зяленскага, для рэалізацыі праекта Украіна ўжо прыцягвае вядучых архітэктараў, дзяржавы-партнёры і міжнародных донараў.

Акрамя таго, для фіксацыі падзей вайны Расіі супраць Украіны ўлада распрацоўвае шэраг ініцыятыў, у прыватнасці «праект мемарыяльнага комплексу, які раскажа гісторыю разбуранага моста ў Кіеўскай вобласці, які злучаў Ірпінь і Бучу з Кіевам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру