Папа Рымскі Францішак. Фота: AP

Папа Рымскі Францішак. Фота: AP

«У гэтай цемры, у якой вы жывяце, у непраглядным змроку вайны і жорсткасці, мы ўсе молімся з вамі і за вас, у гэтую ноч. Мы молімся аб суцяшэнні столькіх пакут. Мы можам толькі падзяліцца з вамі нашай блізкасцю, нашай малітвай і сказаць: «Будзьце мужныя! Мы побач з вамі!». А таксама расказаць аб самым вялікім, што святкуецца сёння: «Хрыстос уваскрос!» — сказаў Папа ў суботу на велікоднай імшы ў саборы Святога Пятра ў Ватыкане.

Паводле звестак выдання Vatican News, на службе таксама прысутнічаў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў, які раней быў вызвалены з расейскага палону.

У нядзелю папа Францішак павінен адслужыць імшу на плошчы Святога Пятра і затым звярнуцца да вернікаў з традыцыйным пасланнем Urbi et Orbi («да горада і свету»). У ім кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы традыцыйна дабраслаўляе вернікаў і згадвае важныя сусветныя праблемы.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0