Віктар Пракапеня. Фота з Wikimedia Commons

Віктар Пракапеня. Фота з Wikimedia Commons

Праз некалькі хвілін пасля публікацыі заявы кампаніі з асуджэннем нападу Расіі на Украіну і інфармацыі аб спыненні абслугоўвання расійскіх кліентаў у кол-цэнтр пачаўся шквал тэлефанаванняў ад расейцаў з пагрозамі.

А яшчэ праз некалькі гадзін крыптабіржа папала пад самую моцную DDoS-атаку ў сваёй гісторыі, піша Sunday Times. «Яна была ў дзясяткі разоў мацнейшая, чым тыя, з якімі мы сутыкаліся ў мінулым», — кажа Віктар Пракапеня.

Currency.com першай з крыптабіржаў прыняла рашэнне забараніць доступ кліентам з Расіі. 

Пракапеня сцвярджае, што ў яго было 500 000 расійскіх кліентаў.

Пракапеня асуджае рашэнне Binance, Coinbase і некаторых іншых пляцовак захаваць свой расійскі бізнэс. «У фінансавай супольнасці ўсе павінны заняць прынцыповую пазіцыю. Дзеянні Расіі трэба асудзіць самым рашучым чынам», — сказаў Пракапеня брытанскаму выданню.

Пракапеня спрабаваў лабіраваць развіццё ІТ-сектара ў Беларусі, аднак пасля 2020 года і фашызацыі беларускага рэжыму гэты кірунак пайшоў пад адхон.

Чытайце таксама:

Пракапеня сфармуляваў 20 прапаноў для школьнай рэформы

Андрэй Дынько: Што не так з ідэямі Пракапені пра адукацыю? 8 пунктаў

Клас
49
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5