Юрый Усніч. Фота з сацыяльных сетак.

Юрый Усніч. Фота з сацыяльных сетак.

Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

Юрый Усніч быў затрыманы 13 студзеня 2022 года і пасля прад’яўлення абвінавачвання быў змешчаны ў СІЗА №1 Мінска. У канцы сакавіка 2022 справу перадалі ў пракуратуру.

Юрый скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж і Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР.

Вучыць англійскую, працаваў да затрымання тэстыроўшчыкам, а да гэтага быў кладаўшчыком. На новым месцы адпрацаваў 3 месяцы.

Судовы працэс пачаўся 8 красавіка.

Згодна з матэрыяламі абвінавачвання, Юрый Усніч удзельнічаў у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску, у тым ліку на Плошчы і праспекце Незалежнасці, парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі, перашкаджаў руху грамадскага транспарту, непадпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў унутраных спраў.

Суд пастанавіў прызнаць Юрыя Усніча вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай года.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
28